Министр обороны Равков заверил Николая Статкевича в преданности армии белорусскому народу

Свой ответ оппозиционеру Равков оформил по-белорусски.

Письмо в адрес Министра обороны Республики Беларусь направили Николай Статкевич, Владимир Некляев, Вячеслав Сивчик и другие члены Рады Белорусского национального конгресса. В нем они высказали обеспокоенность информацией, которая содержится в интервью российского политолога Валерия Соловья Еврорадио. Так, по словам российского политолога, «среди офицерского состава Вооруженных сил Республики Беларусь был проведен «закрытый опрос», по результатам которого «70−80% хотели будто не формального, а фактического объединения России и Беларуси».
Авторы письма потребовали у министра подтверждения или опровержения данной информации и попросили ответить на три вопроса:

1. Ці праводзілася ўзгаданае вышэй «закрытае апытанне»? Калі праводзілася, то кім і якія яго сапраўдныя вынікі?

2. Як кіраўніцтва Міністэрства абароны і Вы асабіста ацэньваеце настроі афіцэрскага складу ў адносінах да «фактычнага аб'яднання Беларусі і Расіі»?

3. Ці плануеце Вы нейкія захады па патрыятычным выхаванні афіцэраў Узброеных Сіл дзеля бясспрэчнага прыярытэту незалежнасці Беларусі, абарона якой складае сэнс іх службы?, был ли действительно проведен данный опрос и каковы его результаты?»

«Мы чакаем канкрэтных і прамых адказаў на гэтыя пытанні. Ад іх будзе залежыць адказ на галоўнае: ці з'яўляюцца Беларускім Войскам падначаленыя Вам фармаванні, якія ўтрымлівае наш народ», — говорится в письме.

Министр обороны Андрей Равков ответил на данное обращение. Его ответ опубликован также на сайте министерства и оформлен на белорусском языке. Приводим его полностью:

«Учора мною атрыманы Ваш зварот.

На пытанні, накіраваныя Вамі ў адрас Міністэрства абароны, паведамляю наступнае:

1. Рэспубліка Беларусь – суверэнная незалежная дзяржава са сваімі нацыянальнымі інтарэсамі, сярод якіх адным з галоўных, стратэгічных з’яўляецца забеспячэнне незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту, непахіснасці канстытуцыйнага ладу краіны.

Інфармацыя аб правядзенні сярод афіцэраў беларускай арміі апытання на тэму аб’яднання Беларусі і Расіі з'яўляецца вымыслам. Падобныя апытанні супярэчаць нацыянальным інтарэсам краіны і ніколі ва Узброеных Сілах не праводзіліся.

2. Беларуская армія – арганічная непадзельная частка свайго народа. Яе афіцэрскі корпус адданы Беларусі і гатоў абараняць суверэнітэт, незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць краіны, непахіснасць яе канстытуцыйнага ладу ў любых умовах абстаноўкі. Гэта адна з прычын, чаму Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь карыстаюцца высокім даверам у грамадстве, а іх афіцэрскі корпус – надзейны і здатны выканаць задачы па ўзброенай абароне Рэспублікі Беларусь.

3. Сістэма ідэалагічнай работы, у тым ліку патрыятычнае выхаванне ваеннаслужачых, уключаючы афіцэраў, забяспечвае падтрыманне высокага маральнага духу ваеннаслужачых і іх гатоўнасць абараняць суверэнітэт, незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць краіны, непахіснасць яе канстытуцыйнага ладу.

4. Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь – гэта армія беларускага народа. І ні ў каго не павінна быць сумненняў, што пад кіраўніцтвам нашага Прэзідэнта, Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі, у Беларусі і надалей будуць надзейна абаронены галоўныя каштоўнасці беларускага народа: суверэнітэт, незалежнасць, тэрытарыяльная цэласнасць краіны, непахіснасць яе канстытуцыйнага ладу, а значыць – мір, стабільнасць і бяспека.

Такім чынам, выказаныя Вамі сумненні наконт адданасці беларускіх афіцэраў сваёй Радзіме, беспадстаўныя. Такія сумненні ва ўласнай арміі не служаць справе забеспячэння бяспекі суверэннай незалежнай Беларусі.

Міністр абароны Рэспублiкi Беларусь генерал-лейтэнант Раўкоў А.А.».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)