Лица
Фота Сяргея Балая, БелаПАН

«Кандэнсат» Сяргея Гудзіліна — канцэнтраваная Беларусь у фотаздымках

5 жніўня ў прасторы ЦЭХ стартавала выстава аднаго з самых цікавых беларускіх фотажурналістаў — Сяргея Гудзіліна.

На закрытым праглядзе, арганізаваным 4 жніўня, ацаніць вынік працы фотажурналіста змаглі яго калегі і прыхільнікі творчасці.

Гэта першая персанальная выстава Сяргея Гудзіліна ў Беларусі. Яе адкрыццё стала магчыма дзякуючы праграме падтрымкі маладых фатографаў, арганізаванай прасторай ЦЭХ.

Выстава Сяргея Гудзіліна — першая ў гэтай серыі. Характэрна, што сродкі на яе правядзенне аўтар збіраў з дапамогай краўндфандынгавай пляцоўкі Talaka.By. Продаж эксклюзіўных падарункаў ад аўтара і сродкі на выставу ўсё яшчэ працягваюць збірацца тут.

Пад назвай «Кандэнсат» аб’яднаны дзевяць праектаў, над якімі Сяргей Гудзілін працуе на працягу апошніх сямі гадоў.

Куратары выставы Андрэй Лянкевіч і Антаніна Серакова характарызуюць «Кандэнсат» як своеасаблівы аўтарскі погляд на Беларусь.

Сяргей Гудзілін у сваіх інтэрв’ю часта паўтарае, што «Беларусь — адна з самых неадзнятых краін свету». Пераканацца ў гэтым можна, наведаўшы выставу, якая працягне працу да 28 жніўня штодня з 12 да 20 гадзін.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)