Спорт
Спорт
«Прэм’ер Тузін-2005» Гэты дыск — дастойны адказ усім, хто кажа пра адсутнасьць беларускамоўнай музыкі (асабліва гэта датычыцца кіраўнікоў FM-станцыяў і тэлепрадусараў). На ім сабраныя беларускамоўныя гіты апошніх часоў: 12 лепшых песень музычнага сэзону, абраныя экспэртамі і наведвальнікамі гіт-параду на www.music.fromby.net. Бонусам у фармаце mp3 уключаны 30 твораў, плюс флэш-прэзэнтацыя ад вядомага дызайнэра Ігара Назаранкі.
Спорт
Pete Paff скарылі Ўроцлаў Капэля Pete Paff, этнічны праект Піта Паўлава, вярнулася з аднаго з найбуйнейшых эўрапейскіх фэстываляў. Pete Paff далі два канцэрты ва Ўроцлаве, куды былі запрошаныя дзеля ўдзелу ў міжнародным Вышэградзкім фэстывалі разам з такімі польскімі музычнымі зоркамі, як Kult, Pidzama Porno, Voo Voo.
Спорт
Ялфімаў далучыўся да «Стаи» Менская група “Стая” рыхтавала свой дэбютны альбом у Фінляндыі, выдала ў Расеі, а лідэр-вакаліст гурту Канстанцін Дудараў перамог на конкурсе ў Польшчы. Беларускія гэві-мэталісты атрымалі вядомасьць у шырокай публікі дзякуючы Пятру Ялфімаву і сёлетнему выступу перад канцэртам Accept у Палацы спорту.
Спорт
Скромное обаяние «Топлесс» Девичье трио “Топлесс” решило напомнить о своем существовании вечеринкой в развлекательном центре “Журавинка”. Мероприятие пытались приурочить к премьере клипа на песню “40 по Цельсию”, но с этим вышла заминка, и клип так никто и не увидел. Тогда поводом для встречи с широкой общественностью стало полугодие со дня основания “Топлесс”.
Спорт
Wz-orkiestra — «Месяц і сонца» Пладавітасьці Зьмітра Вайцюшкевіча могуць пазайздросьціць нават трусы (у сэнсе жывёліны) — выдаць за месяц дзьве кружэлкі для яго не праблема. “Месяц і сонца” зьявіўся амаль адначасова з альбомам на вершы Маякоўскага, але іх амаль нічога ня лучыць. У «Месяцы» — зусім іншы настрой, іншая музыка і іншая мова.
Спорт
«Dali» прэтэндуе на «Эўрабачаньне» Лідэр “Dali” Віктар Рудэнка заявіў, што група рыхтуецца ўзяць удзел у адборы на “Эўрабачаньне-2006” і ўсур’ёз разьлічвае на перамогу. “Лічу, што мы падрыхтаваныя да гэтага, да таго ж хочацца зрабіць беларускую мову мовай міжнароднага фармату вяшчаньня”, — кажа музыка.