Политика
Сёньня а 10 гадзіне ў судзе Цэнтральнага раёну пачынаецца працэс над актывістамі грамадзянскай ініцыятывы па назіранню за выбарамі “Партнерства”. Суд над Цімафеем Дранчуком, Энірай Браніцкай, Мікалаем Астрэйка і Аляксандрам Шалайка будзе зачыненым. У залю суда не пусцяць нават амбасадараў еўрапейскіх краінаў. Тым не меньш, бацька аднаго с палітзняволеных, эколаг Валеры Дранчук лічыць, што на самой справе суд над актывістамі “Партнерства” ужо адбыўся. “На мой погляд, суд ужо адбыўся. Жорсткі і бязлітасны суд, калі нашых дзяцей схапілі 21 лютага і дагэтуль трымаюць у зняволенні. Калі ім без суда і следства наляпілі цяжкіх ярлыкоў, круцілі сюжэты з іхнім удзелам па тэлебачанні, маніпулюючы грамадскай думкай”, — заявіў Валеры Дранчук у інтэрв’ю прэс-цэнтру Хартыі’97. Прапанум тэкст інтэрв’ю з бацькам палітвязня цалкам.