Общество

У зняволенага нашаніўца Скурко дыягнаставалі пнеўманію, верагодна, кавіднага паходжання

Андрэй Скурко адразу пасля пераводу на Валадарку трапіў у медчастку, піша Наша Ніва.

Па словах журналіста Алега Груздзіловіча, які сядзеў з ім у адной камеры, з 18-га ліпеня Андрэй пачаў кашляць, узнялася тэмпература, яму давалі парацэтамол.

У Скурко — інсуліназалежны дыябет. Ён правёў на Акрэсціна 13 сутак без матраца, пасцелі і пры нягаснучым святле, без дыябетнай дыеты і перадач.

Кавід для дыябетыкаў смяротна небяспечны.

Нашаніўцы застаюцца за кратамі. Ім выставілі абвінавачванне

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.1(7)