Общество

Раман Абрамчук, Новы час

«У турме цалкам губляеш шарм і глянец, і прыходзіцца быць сабой»

Нататкі з акрэсцінска-жодзінскай вандроўкі экскурсавода Рамана Абрамчука.

«Воіны света, бл.дзь!», — хрыпіць нейкі гад у балаклаве, калупаючыся бруднымі лапамі ў нашых смартфонах.

«Змагары», — атрутна шыпіць на нас з цемры яго сузлачынца і б’е кулаком бліжэйшага да яго «змагара».

«Цярплівец, на табе белага», — дабразычліва пасміхаецца акрэсцінскі ахоўнік і праз карцарнае акенца падае мне кавалак хлеба, смачнейшага за звычайны.

«Сімулянт!» — гістэрыць фельчар, мераючы ціск мне, які марна хапае пыльнае карцарнае паветра ротам.

«Зайчык», — кажа на мяне фельчар з новай змены і прасоўвае праз акенца раствор і кантэйнер для лінзаў, якіх я, з пачырванелымі вачыма, чакаю другія суткі запар. Мне хочацца расцалаваць ёй рукі. Але, насамрэч, хто мы? Самае цяжкае там, акрамя бяспраўнасці і непрадказальнасці сітуацыі — тое, што ты, звычайна ахінуты на волі любоўю сваіх блізкіх і прыхільнікаў, уганараваны хоць нейкай павагай нават ад сваіх ворагаў і выпадковых мінакоў — тут губляеш гэта ўсё цалкам, ператвараешся ў пыл на абутку тых, хто наўрад бы выклікаў павагу ў цябе ў звычайным жыцці.

У Жодзіна нашыя «спетыя» камерныя калектыўчыкі зноў разбіваюць, размяркоўваюць па камерах наноў. Новы сусед, хоць і свой, адразу пачынае дыктаваць — што і куды нам можна ставіць, як хадзіць у прыбіральню і г.д.

Гэта Глеб. Ён самы старэйшы, але мне здаецца, што ён прачытаў надта шмат парадаў для «чайнікаў» як сябе паводзіць на зоне. Наўмысна стаўлю рэчы не там, іду ў прыбіральню не так.

Праз дзень Глеба было не чуваць — вырачона сядзеў на падлозе ля свайго ложка, з вінаватым выглядам адмаўляючыся гуляць з намі ў «Мафію», сціпла пытаючыся ў нас дазволу расказаць нам што-небудзь... Сапраўды, у турме, суткамі знаходзячыся побач з незнаёмцамі, цалкам губляеш шарм і глянец, і прыходзіцца быць сабой, са сваімі ззяючымі слабасцямі, для таго, каб на развітанне паціснуць усім рукі і пачуць сакральнае «давай, брат». Але мне больш запомніўся «зайчык».

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(18)