Общество

У Менску прайшла жаночая акцыя пратэсту, адну ўдзельніцу затрымалі

У Менску каля Камароўскага рынку жанчыны з бел-чырвона-белымі парасонамі выйшлі на шпацыр, піша Радыё Свабода.

Жаночая акцыя, Менск, Беларусь, 14 студзеня. Усе фота Радыё Свабода

Жаночая акцыя пратэсту пад бел-чырвона-белымі парасонамі, Менск, 14 студзеня.

Акцыя доўжылася некалькі хвілін. Сілавікі пад'ехалі да жанчын на легкавой машыне, адну ўзельніцу затрымалі.

Праз дзьве хвіліны падʼехалі сілавікі на мікраўтобусах. Удзельніцы пасьпелі адыйсьці далей, да «Дому мэблі». Больш пра затрыманьні пакуль невядома.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(30)