Политика

«Пул першага» пахваліўся: відэа з Лукашэнкам набрала мільёны праглядаў. Але на ютубе яго няма

«Лукашэнка ў трэндзе. Прамова першага падчас цырымоніі на Плошчы Перамогі ў Мінску паглядзелі амаль 2 мільёны разоў. #4 у трэндах Youtube», — паведаміў лукашэнкаўскі тэлеграм-канал, піша Наша Ніва.

У якасці доказу быў апублікаваны скрыншот відэа пад назвай «Мощная речь Лукашенко на Параде Победы 2021 в Минске!».

Праблема ў тым, што пошук па ютубе не знаходзіць відэа з указанай назвай і колькасцю праглядаў.

На ютубе знаходзяцца відэа з аналагічнай назвай, але колькасць праглядаў на іх мізэрная.

Існуюць падобныя відэа на дзяржаўных ютуб-каналах, але і там колькасць праглядаў на парадкі ніжэйшая. Ды і назвы відэа там іншыя.

У чым жа рэч? Аказалася, што ў першапачатковай версіі паведамлення на «Пуле першага» ўсё ж была рэальная спасылка на відэа.

Яно знаходзілася на расійскім смеццевым канале «Политика сегодня: Россия США Украина». Аднак цяпер гэтае відэа недаступнае.

На гэтым ютуб-канале публікуюць прапагандысцкія падборкі на палітычную тэматыку з жоўтымі загалоўкамі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.8(32)