Навумчык: «Абяцаньне адстаўкі разьвеялася як лёгкая воблачнасьць над палацам у Гэленджыку»

Журналіст і былы дэпутат Вярхоўнага Савета Сяргей Навумчык — пра тэлефонную размову кіраўнікоў Беларусі і Расіі.

– Лукашэнка пагутарыў з Пуціным, па тэлефоне. «Эўраазіяцкі эканамічны саюз», «саюзная дзяржава», каранавірус. Традыцыйны набор, – піша Навумчык. – Ні ў паведамленьні прэс-службы Крамля, ні ў інфармацыі пралукашэнкаўскага ТГ ні слова пра «канстытуцыйную рэформу» як спосаб «транзыту ўлады», пра што яшчэ чатыры месяцы таму ўзгадваў кіраўнік МЗС Лаўроў.

Пра гэта — ні слова.

Такім чынам, абяцаньне адстаўкі цягам году-палутара, нібыта дадзенае Лукашэнкам Пуціну ў верасьні ў Сочы, разьвеялася, як лёгкая воблачнасьць над палацам у Гэленджыку.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(44)