Общество

Зінаіда Цімошак, Новы час

«Набралі нейкіх баявікоў. Пабілі бедных міліцыянераў, траўмавалі іх...»

Жыццё паступова ўсё ставіць на свае месцы. Рана ці позна. Нават для тых, прыхільнікаў улады, хто сябе называе «ямыбацька».

Працэсы, якія распачаліся мінулым летам і працягваюцца дагэтуль, падзялілі грамадзян Беларусі на два лагеры. Чытачы «Новага Часу» добра ведаюць і разумеюць тых, хто змагаецца за дэмакратычныя перамены, за свае перакананні трапляе за краты ці вымушаны пакідаць Радзіму.

Але простыя людзі, якія працягваюць падтрымліваць рэжым і часам сваю пазіцыю праяўляюць досыць агрэсіўна — хто яны? Адказ на гэтае пытанне мы паспрабавалі знайсці сярод шэраговых жыхароў Слуцка.

Як высветлілася, многія з тых, хто станоўча ставіцца да вызначэння «Ямыбацька», не надта жадаюць дзяліцца сваімі думкамі наконт сітуацыі ў краіне. Але таго-сяго з случчан на размову «пра палітыку» карэспандэнту НЧ угаварыць атрымалася.

На здзіўленне, сярод знаёмых, якія да мінулага года за ідэалогію былі гатовы «парваць на брытанскі сцяг апошнюю кашулю», выявілася шмат такіх, якія цяпер гэтага не зрабілі бы.

Случчанка, Галіна, раней шмат часу праводзіла каля тэлевізара. Падчас выбараў галасавала «за Бацьку» — па прынцыпу «ён жа, бедненькі, так стараецца…».

Крытыку дачкі старалася не слухаць. Да крывавых жнівеньскіх падзей у Мінску паставілася ў адпаведнасці з навінамі БТ: «Набралі нейкіх баявікоў. Пабілі бедных міліцыянераў, траўмавалі іх, зладзілі пабоішча...»

Праз некаторы час з экрана БТ зніклі яе любімыя вядучыя. Іх замянілі незнаёмыя твары, з нейкім чужым акцэнтам у галасах. Гэта яе здзівіла.

Дачка падліла «кіпеню»: «Ну, а што ты хочаш, нас ужо тут усіх расіянамі хутка заменяць. Хіба не бачыла, што не толькі беларускія міліцыянты летам удзельнічалі ў разгонах пратэстаў?» Галіна гэтага не бачыла, але цяпер больш крытычна ставіцца да інфармацыі з расійскага і беларускага тэлебачання. Вялікая колькасць арыштаў ёй таксама не падабаецца, бо ніяк не стасуецца з воблікам мірнай і стабільнай Беларусі.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(30)