Общество

Дзіяна Серадзюк, Новы час

«Калі сядзела на Акрэсціна, думала, што з’еду з Беларусі, але цяпер разумею, што не хачу»

Праваабаронца Анісія Казлюк ужо не першы год дапамагае беларусам адстойваць іх правы, але нядаўна ўпершыню сама трапіла за краты.

У гутарцы з «Новым Часам» Анісія Казлюк распавяла аб праблемах са здароўем, якія займела ў зняволенні, як пражыла 17 сутак без перадач і аб тым, як спецслужбы прымушаюць нас думаць, што «пратэст садзьмуўся».

Анісію затрымалі 31 студзеня ў 14.15, і толькі а першай гадзіне ночы вывезлі з РУУС на Акрэсціна, дзе яшчэ 30 ці 40 хвілін давялося стаяць на вуліцы пад снегам.

— На Акрэсціна на ўваходзе замест палавічкоў ляжаць тры вялікіх бел-чырвона-белых сцяга, і калі ты спрабаваў іх праскочыць ці неяк абысці, да цябе адразу пачыналася агрэсія, мат, замахванні і г.д. У нас сцяг пераскочылі ўсе, і таму афармлялі даволі непрыемна. Таксама нас сустрэла абсалютна нецвярозая фельчарка, яна не магла нават стаяць на нагах. 

Вязняў распхалі па «стаканах» і потым доўга вырашалі, куды падзець затрыманых дзяўчат. У той час была вольная пяцімесная камера і трохмесная. Як ужо згадвалася вышэй, дзевяць затрыманых увапхнулі ў трохмесную камеру: сказалі, што большая — не для іх.

— На наступную раніцу нас не пакармілі сняданкам, не выдалі матрацы. Я ўвесь час пыталася, а ці выдадуць нам іх, ці выключаць святло. Першы час у нас не было нават туалетнай паперы — нам яе адмотвалі і выдавалі па кавалачку. Толькі на другі ці трэці дзень нам выдалі рулон. Не аддавалі зубныя шчоткі, не дазвалялі браць майткі, калі ў кагосьці былі ў сумках.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(6)