Общество

Фотафакт. Ва Ушачах паставілі помнікі Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну

На помнікі беларусы ахвяравалі 11 тысяч даляраў.

15 чэрвеня ва Ушачах усталявалі помнікі Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну. Як паведамляе журналіст Глеб Лабадзенка, які займаўся арганізацыяй працаў, працэс заняў два гады. Па яго словах, сотні беларусаў ахвяравалі на помнікі 11000 даляраў.

Фота: Глеб Лабадзенка, Фэйсбук

— Аўтары — скульптары Ігар Засімовіч і Аляксей Сарокін, архітэктар Віктар Карака. Пастаменты з каласальнай зніжкай вырабіла заслаўская майстэрня «Гранітны свет» (шчыра дзякую кіраўніку Андрэю Бакіноўскаму), завёз пастаменты ва Ушачы сваім коштам спадар Віктар Обух, — піша Глеб Лабадзенка.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(60)