Политика

Дзяржсакратар ЗША назваў Лукашэнку апошнім дыктатарам Еўропы: «Будзем дабівацца вызваленьня Калесьнікавай і іншых палітвязьняў Беларусі»

Адбылася віртуальная цырымонія ўручэньня Міжнароднай жаночай прэміі за адвагу.

Як адзначае Радыё Свабода, гэтую прэмію з 2007 году штогод уручае Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША. Сярод сёлетніх ляўрэатак – палітзьняволеная Марыя Калесьнікава.

На цырымоніі выступілі дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен і першая лэдзі Злучаных Штатаў Джыл Байдэн. Дзяржсакратар падкрэсьліў падчас цырымоніі, што ЗША працягнуць дабівацца вызваленьня ўсіх палітычных вязьняў у Беларусі, у тым ліку Калесьнікавай.

Джыл Байдэн сказала, што справядлівыя выбары ў Беларусі паспрыяюць узмацненьню дэмакратыі ў ЗША.

У Марии Колесниковой истек срок содержания под стражей. Ее отец: «Любимые доченьки!»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(24)