«Начных ваўкоў» у Мiнску чакаў танк з бел-чырвона-белым сцягам

Грамадзкія актывісты Вольга Мікалайчык, Андрэй Мельнікаў і Леанід Кулакоў падрыхтавалі да сустрэчы «пуцінскіх» байкераў плякат «Акупанты — вон», жоўта-блякітны і бел-чырвона-белы сцягі і партрэт загінулага на Майдане беларуса Міхаіла Жызнеўскага.

Аднак самі байкеры каля Кургана славы не з’явіліся.

Скандальны мотапрабег «Масква-Бэрлін», які ў суботу стартаваў з Масквы, мусіў прыбыць на Курган славы 25 красавіка а 23-й гадзіне. Паводле некаторых крыніцаў, калёна вырашыла спыніцца ў Смаленску і выправіцца ў Беларусь ранкам у нядзелю.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)