Политика
Сяргей Балай

«Выпусцілі як ў амерыканскім кіно»

Раніцай 28 жніўня на волю выйшаў палітвязень Зьміцер Дашкевіч.

Жонка Наста Дашкевіч (Палажанка), паплечнікі і журналісты чакалі яго ля муроў гродненскай турмы ад поўначы. Нарэшце ў 6.15 Зьміцер апынуўся на волі.

– Выпусцілі як амерыканскім кіно, – кажа Дашкевіч. – Расчынілі турэмную браму, і я з двумя торбамі нажытага скарбу выйшаў.

Гэтым разам Зьміцер правёў у зняволенні 986 дзён па абвінавачванню ў “особо злостном хулиганстве”. Лідэра маладафронтаўцаў арыштавалі 18 снежня 2010 году (за дзень да прэзідэнцкіх выбараў) ў выніку правакацыі – нібыта ён збіў двух незнаёмых жыхароў Мінска.

Перад выхадам Зьміцер з’еў апошні турэмны сняданак – сечку. На развітанне палітыку сказалі: “Давай, Дашкевіч, няма сіл цябе цярпець тут больш”. Але дадалі, што месца для яго заўсёды знойдзецца.

У размове з журналістамі Зміцер Дашкевіч засведчыў, што збіраецца працягваць сваю грамадскую і палітычную дзейнасць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)