Наомі Кэмпбэл
22.06.2010

Славутая брытанская топ-мадель кітайска-ямайскага паходжання Наомі Кэмпбэл працуе на подыумах з 15 гадоў. Яна стала першай цемнаскурай дзяўчынай, якая з’явілася на старонках французскага і англійскага выдання «Vogue» і часопіса «Time». Між тым вучылася Наомі на актрысу ў Лонданскай акадэміі сцэнічных мастацтваў, але раскрыць свой акцёрскі талент змагла хіба што ў некалькіх серыялах, дзе іграла саму сябе. Затое яе мадэльныя заслугі нават не абмяркоўваюцца. Што да асабістага жыцця, то, на рахунку прыгажуні такія знакамітасці, як акцёр Роберт дэ Ніра і менеджэр гонак Формулы-1 Флавіа Быаторэ. Не пабаяўся крутога нораву мадэлі і расійскі алігарх Уладзіслаў Даронін, вяселле з якім, калі верыць глянцавым выданням, павінна адбыцца ўжо гэтым летам.
Іншыя фота Наомі Кэмпбэл
Проголосовало: 77 Балл: 2.68