30.07.2010
На главную

Мацюкі з галоўнае сцэны “Дажынак” ды помнік “Сашу і Колю” (фота)



У суботу Аляксандар Лукашэнка павіншаваў пераможцаў сёлетняга жніва. На галоўнай канцэртнай пляцоўцы ў аршанскім гарадзкім парку ім уручылі ўзнагароды – машыны, кампутары і грошы.

Другі дзень аршанскіх “Дажынак” выдаўся халаднейшым, і на галоўны канцэрт, прысьвечаны сьвяту хлебаробаў, засталіся ня ўсе ўладальнікі запрашальных білетаў. Жаданьне сагрэцца аказалася мацнейшым за цікавасьць да тутэйшых і расейскіх зорак. Хоць тыя ўсяляк стараліся спадабацца простым беларускім працаўнікам — гумарысты з расейскай праграмы “Аншляг” нават ужывалі са сцэны нецэнзурную лексыку ды рабілі непрыстойныя жэсты.

Шараговыя аршанцы ў выходны дзень выйшлі ў горад. Пасьля рэканструкцыі гарадзкіх будынкаў, вуліц і плошчаў, якая завяршылася толькі напярэдадні сьвята, горад выглядае непазнавальна.

Перад “Дажынкамі” былі зьнесены цэлыя кварталы прыватнай забудовы ў цэнтры гораду. Цяпер там зьявіліся “голыя газоны” — так аршанцы празвалі лапікі зямлі, на якіх ці то забыліся пасеяць траву, ці то яна не пасьпела вырасьці. Яшчэ аршанскія дасьціпнікі пасьпелі ўжо перайменаваць нядаўна ўсталяваную ў дзіцячым парку скульптуру Гулівера зь ліліпутам на далоні ў “помнік Сашу і Колю”.

А бюст славутаму ўраджэнцу Воршы Ўладзімеру Караткевічу перанесьлі падчас рэстаўрацыі парку, і цяпер ён стаіць у іншым месцы і ў іншым ракурсе: сьпіной да цэнтру “сталіцы “Дажынак” і тварам да спаконвечнага Дняпра.


Проголосовало: 8 Балл: 3.75
Оцени статью:          

Когда в Беларуси Интернет ускорится в 10 раз?

30.07.2010 ALE.BY

Турист из Лондона приехал в Беларусь на 10 дней, но сбежал через три!

В Минске экскаватор упал на «Пежо» (фото)

29.07.2010 www.interfax.by

«Проблема ненадлежащей уборки подъездов волнует, по меньшей мере, треть брестчан»

29.07.2010 Алла Ксёнжик

Купаловский театр обещают сделать лучшей площадкой в Европе

29.07.2010






Беседка

Кино

  :)   дня

Прыгажуня дня

Коктейль

новости
футбола, чемпионат Беларуси
Кто есть кто в Республике Беларусь
Rating All.BY Каталог TUT.BY DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск
При частичном или полном использовании материалов сайта
гиперссылка на сайт газеты "Салiдарнасць" обязательна.
© "Салiдарнасць", 2006
gazetaby@gmail.com