Скандалы
Зміцер Панкавец, Наша Ніва

Затрыманыя яшчэ два былыя актывісты «Белага легіёна» — супрацоўнікі сілавых структур. Мiнiмум

З двух розных крыніц «Наша Ніва» даведалася, што 21 сакавіка спецслужбамі былі затрыманыя яшчэ два былыя актывісты «Белага легіёна».

Асабліва звяртае ўвагу, што гэтыя людзі былі супрацоўнікамі сілавых структур. Адзін з іх працаваў у МУС, іншы — у МНС. Сваякі і сябры пакуль не называюць прозвішчы гэтых людзей. Вядома, што адзін з іх быў затрыманы на мяжы з Беларуссю.

Таксама ўчора былі затрыманыя адзін з былых кіраўнікоў «Белага легіёна» Міраслаў Лазоўскі, а таксама кніганоша Алесь Яўдаха і бабруйскі вандроўнік-экстрэмал Андрэй Дундукоў.

У той самы дзень Аляксандр Лукашэнка агучыў інфармацыю пра выкрыццё лагера баевікоў у лесе паміж Асіповічамі і Бабруйскам.

За лагер баевікоў выдаюць афіцыйна зарэгістраваны летнік пад Асіповічамі

Затрыманы сын кіраўніка бабруйскага клуба «Патрыёт» — вайсковец Ян Міхалькоў

Усё больш і больш прыходзіць вестак па справе «асіповіцкіх «баевікоў». «Наша Ніва» напісала пра вайскова-спартыўны клуб «Патрыёт» з Бабруйску, кіраўніком якога з’яўляецца Мікалай Міхалькоў.

«Так, раніцай з адпаведных органаў мне паведамілі, што затрыманы мой сын Ян, — сказаў «НН» Мікалай Міхалькоў. — Я пакуль не гатовы даваць нейкія каментары».

Вядома, што Ян Міхалькоў быў вайскоўцам.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)