Спецпроект:
04.06.2014
Сяргей Балай
Цені паўстання Каліноўскага можна ўбачыць у Мінску

У Палацы мастацтва адкрылася калектыўная выстава да 150-х угодкаў паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага пад назвай «Памяць іх ценям».

– Апошнім часам мы бачым шальмаванне і перагляд гісторыі ў дачыненні да падзей паўстання, – сказаў на адкрыцці выставы кіраўнік Саюза мастакоў Беларусі Рыгор Сітніца. – Але ў Мінску ёсць вуліца, якая носіць імя кіраўніка паўстання. Хоць і забыты, але ёсць ордэн Каліноўскага. Прыдзе час, будзе і помнік.

Паводле арганізатараў, гісторыя не пакідае нам выбару. У 150-я ўгодкі паўстання аўтары твораў шануюць памяць ня толькі Кастуся Каліноўскага, алі і кожнага шараговага яго ўдзельніка. Цэнтральная тэма выставы: ўнутранае і знешняе трансляванне гістарычных фактаў, захаванне калектыўнай памяці і нацыянальнага гонару.

У экспазіцыі прадстаўлены як класічныя творы выяўленчага мастацтва, скульптуры і карціны, так і інсталяцыі, якія праз схаваны сэнс падаюцца ці найбольш цікавымі гледачу.

Усім жаданым можна наведаць выставу «Памяць іх ценям», якая будзе дзейнічаць у Палацы мастацтва да 16 чэрвеня.

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.5 (оценок:34)