Общество
Васіль Гальчанюк

Бел-чырвона-белы сцяг атабарыўся на плошчы Якуба Коласа

Кандыдат у дэпутаты Мінскага гарсавета ад Партыі БНФ Яўген Рыбакоў дэманструе, што ўдзельнічаць у мясцовых выбарах варта, прынамсі, па адной прычыне.

Бел-чырвона-белы сцяг выдаліць з плошчы Якуба Коласа ніхто не можа ўжо два дні. У панядзелак Яўгена Рыбакова спрабаваў затрымаць малодшы сяржант, але пасля званка галоўнаму ідэолалу гарсавета кандыдат у дэпутаты быў адпушчаны.

Яўген Рыбакоў – злева

Як расказаў «Салідарнасці» Яўген Рыбакоў, ён плануе стаяць ля Філармоніі і Камароўкі яшчэ тры дні.

– Здзіўляе, што некаторыя мінакі пытаюць, што за сцяг я трымаю. Старэйшае пакаленне ўжо забыла, што ён быў дзяржаўным сцягам, – адзначыў ён.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)

Подпишитесь на еженедельную рассылку "Салiдарнасцi". Этот надежный канал, который позволяет читать наши новости и статьи даже в условиях блокировки сайта.