Общество

«Зычу сапраўдных калядных цудаў»

Палітвязень Мікалай Статкевіч павіншаваў беларусаў з Раством.

«Віншую ўсіх з цудоўным сьвятам Раства Хрыстова!

Няхай яно прыносіць радасьць і умацоўвае вас ў веры, што ўсё будзе добра.

Зычу сапраўдных калядных цудаў!».

Словы Мікалая Статкевіча перадала яго жонка, Марына Адамовіч, адзначае statkevich.org.

Яна паведаміла, што 7 студзеня палітвязень, кандыдат на мінулых прэзідэнцкіх выбарах, Мікалай Статкевіч здолеў патэлефанаваць родным.

– Гэта – сапраўдны падарунак, такі маленькі цуд на Каляды, – тэлефанаанне з турмы, – сказала Марына Адамовіч. – Мікалай распавёў, як сустракаў Новы год. Яны з суседам нават зладзілі сьвяточную вячэру, якая складалася з «салаты», як сказаў Мікалай, з «адборных кавалкаў» той самай варанай з вантробамі кількі, якую ў турме выдаюць на вячэру, і «торціка» з печыва. Да таго ж, ім выдалі галінку ялінкі. Так што, да сьвята яны падрыхтаваліся.

Ён прасіў перадаць віншаванні з сьветлым сьвятам Раства Хрыстова сябрам і аднадумцам, тым, хто яго падтрымлівае, усім добрым людзям, а таксама падзякаваць тым, хто павіншаваў яго і іншых палітвязняў за падтрымку, якая вельмі сагравае.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)