«Мікола абсалютна не памяняўся, нягледзячы на тры гады за кратамі»
Марына Адамовіч сустрэлася з Мікалаем Статкевічам у турме.
– Сёння я бачыла Міколу!!! Ён – цудоўны! Прасіў віншаваць усіх з Новым годам і Калядамі і сказаць: «Не бойцеся! Усё будзе добра!» – напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча, які ўжо тры гады знаходзіцца за кратамі.
– Гэта была стандартная дзьвухгадзінная турэмная сустрэча праз краты і шкло, па тэлефоне. Я скарысталася гэтым правам у той жа дзень, як яно ўзнікла. Мікола абсалютна не памяняўся, нягледзячы на тры гады за кратамі. Усё тая ж усьмешка, ясныя разумныя вочы, дакладныя і трапныя ацэнкі. Ён прасіў павіншаваць усіх з Калядамі і Новым годам, пажадаць добрых пераменаў і нічога не баяцца.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное