«Беларускі кнігазбор» выдаў Адамовіча і Грыцкевіча
Падрабязней пра новыя кнігі «Салідарнасці» распавёў выканаўчы дырэктар выдавецтва Генадзь Вінярскі.
– У том твораў Алеся Адамовіча ўвайшлі ягоныя аповесці «Нямко», «Vixi», «Хатынская аповесць» і іншыя. Акрамя таго ў кнізе ёсць публіцыстыка Адамовіча, ягонае ліставанне. Том аб’ёмам у 608 старонак аздоблены фотаздымкамі.
Прадмова напісана беларускім літаратуразнаўцам Міхасём Тычынам.
Што тычыцца твораў Анатоля Грыцкевіча, то ў новым томе надрукаваны яго гістарычныя даследванні пад назвамі «Барацьба за Беларусь», «Беларуская шляхта» і «Янычары ў Беларусі».
Адзначым, што кошт кожнай з гэтых кніг – 116.000 рублёў. Набыць іх можна ва ўсіх мінскіх кнігарнях, а таксама ў абласных цэнтрах.
Оцените статью
1 2 3 4 5Избранное