Спецпроект:
21.04.2017
Сяргей Гезгала, Наша Ніва
160 тысяч уцекачоў з Украіны ў Беларусі? Фэйк. Іх усяго 1642

З прамовы ў прамову вандруе лічба: «160 тысяч». Столькі ўцекачоў з Украіны нібыта Беларусь прыняла ў 2014 годзе. Тройчы ўзгадаў гэтую лічбу Аляксандр Лукашэнка ў сваім звароце да парламента 21 красавіка.

Гэтая лічба не мае нічога супольнага з рэальнасцю.

Паводле звестак Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, на працягу 2014—2015 гадоў па статус уцекача ці «па дадатковую абарону» звярнуліся 1642 грамадзяніна Украіны. З іх толькі 1 грамадзянін Украіны атрымаў афіцыйны статус уцекача.

Часовы (на год) або пастаянны дазвол на жыхарства за перыяд з 1 студзеня 2014 года па 1 ліпеня 2016 года у Беларусі атрымалі 35157 грамадзян Украіны. Гэта пераважна працоўныя мігранты.

Такім чынам, «вандруючая лічба» ўцекачоў завышана, можа быць, нават у 100 разоў — магчыма, з мэтаю атрымання ад ААН і ЕС дадатковых сродкаў, фармальна, на інфраструктуру для бежанцаў. А таксама, імаверна, для стварэння дэмагагічнага эфекту.

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:11)