Спецпроект:
14.03.2017
«Маднявы выраз ламбер-культуролагаў «краіна без герояў» болей не пасуе да Беларусі»

Віктар Марціновіч адказаў на budzma.by Насце Дашкевіч, якая болей за месяц таму звярнулася да яго з лістом.

«Маднявы выраз ламбер-культуролагаў «краіна без герояў» болей не пасуе да Беларусі. Я пільна праглядзеў кожную хвіліну відэастрымінгу з вуліц, які знайшоў у сеціве. Я бачыў, як бралі Лябедзьку (і што ён пры гэтым казаў), як палявалі на Севярынца, як на плошчы без лідараў (бо ўсіх узялі прэвентыўна) раптоўна нараджаліся героі, якія бралі мікрафон і адказнасць, ведаючы пра тое, што па краіне ўжо мяцеліць хапун.

Краіна без герояў?

Вось што я зразумеў пра гэтыя пратэсты, шаноўная Наста.

Людзі пакуль ідуць на вуліцы не для таго, каб браць уладу. Не для таго, каб прарываць кардоны ды валіць металаагароджу. Людзі раптам зразумелі, што той бюракратычны ды самаўпэўнены дабрабыт, які адлюстроўваецца ў самой сутнасці двухгадовага працоўнага кантракту, і іх, чалавечае, жыццё на 200 руб. неяк сутнасна не супадаюць.

Па дакументах у нас жыллё для маладых, субсідыі на ЖКХ, капрамонт дома ў 2014-м і адсутнасць беспрацоўя, а ў рэале — паншчына, адкупіцца ад якой можна толькі падаткам на беспрацоўе. Яны, бач ты, кілбасу бяруць у камку ля рынкавага туалета, і ў ёй мяса зусім няма, а людзі ў пінжаках паводзяць сябе так, быццам нехта сапраўды атрымлівае 430 даляраў у месяц і проста хаваецца па разорах ад падатковай.

І вось што самае дзіўнае: ніхто з начальнікаў гэтага несупадоса не заўважае. Яны раяць ці то шукаць працу, ці то трымацца за свае 200 рублёў, калі якая праца ёсць. Па тэлебачанні быццам бы спрачаюцца трывожным тонам, але ўслухаешся — а там пра тое, як лепей бульбу лепей пырскаць, дыхлафосам ці дыхлафосам нэа.

Людзі выходзяць з кухняў і раптам бачаць, што такіх жа, не-супалых, шмат, ды што там — усе навокал! Яны пачынаюць жаліцца на жыццё і дзівяцца: іх нехта чуе! І спачувае! І пагаджаецца! Яны задаюць пытанні людзям у пінжаках і чуюць у адказ толькі, што іх сход не санкцыянаваны і яны могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Насамрэч адбываецца наймацнейшае ў найноўшай гісторыі ток-шоў, першы сапраўды народны «просты эфір» на стрымінгах у сацсетках. Потым які-небудзь дзядзька ў пінжаку зноўку раскрывае рот, і народ чарговы раз усведамляе, што ўлада іх «жывы эфір» не глядзіць, у яе ёсць сваё тэлебачанне, ад якога краіне млосна. Бо там кажуць, што пратэсты арганізавала нейкая «апазіцыя» на грошы Захаду.

БСЖ раскритиковал отдельные медиа за освещение декрета №3 и протестов против него

Чаму вашага мужа арыштавалі? Таму што ён імкнуўся дакладна да таго, пра што марыла Яся, галоўная гераіня «Возера Радасці». Ён наважыўся абараніць тых, каго болей некаму бараніць. Жывых. І мёртвых. Забітых ні за што, а потым забытых. Яся не справілася з сістэмай і зрабілася яе маўклівай ахвярай, якая адкладае грошыкі, каб адкупіцца ад «вавілонскай латарэі». Носьбіт выхаванай бездапаможнасці.

Свет «Возера Радасці» — гэта тая Беларусь, у якой мы знаходзіліся 5 тыдняў таму. Зміцер Дашкевіч, ваш муж, належыць да эпохі, якая наступае цяпер…»

Дашкевич рассказал, как на Окрестина милиционер поблагодарил его за Куропаты

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.8 (оценок:20)