Спецпроект:
12.03.2017
Румынская вясна

Беларускі пратэстны рух сёлета кіпіць, як джынсы апошніх моднікаў, што нарэшце прывяло хоць і не да выразнай, але адмены супярэчлівага «дэкрэта пра дармаедства».

Нам стала цікава, як замежныя актывісты змагаюцца з хібамі ўлады і да чаго прыводзіць незадаволенасць народа. Першы клоўзап – Румынія і студзеньска-лютаўскія пратэсты 2017-га, на якія выйшла 600 тыс. чалавек. Рэжысёр і актывіст Андрэй Даскалеску – пра цемрашальства румынскіх улад і (бес)сэнсоўнасць пратэстнага руху.

З кім гутарым? Андрэй Даскалеску, 32 гады – румынскі рэжысёр-дакументаліст. Пасля працы з гукам на BBC World Service Romania і ў фільмах Фрэнсіса Копалы і Уолтэра Мёрча, пачаў здымаць уласныя фільмы. Першы з іх – «Канстанцін і Алена» – выйграў IDFA First Appearance і іншыя ўзнагароды. На сёлетнім Берлінскім кінафестывалі паказвалі яго новае кіно «Планета Петрыла» пра супрацу мастакоў і грамадства дзеля захавання гістарычнай шахты ў горадзе Петрыла. У лютым 2017-га Андрэй быў адным з нямногіх, хто здымаў пратэсты па-за межамі Бухарэста.

Чаму пратэстуюць? У лютым два тыдні запар румыны па ўсёй краіне пратэставалі супраць новага закона, употай прынятага партыяй сацыял-дэмакратаў, якая толькі што прыйшла да ўлады. Гэты закон вызваляў ад адказнасці за карупцыйныя дзеянні пры суме хабару менш за 47 тысяч даляраў. На вуліцы выйшла 600 000 чалавек. Цяпер яго дзеянне адменена.

Андрэй, гэты пратэст называюць самым буйным у гісторыі незалежнай Румыніі з 1989 года. Што прымусіла такую масу людзей выйсці на пратэсты?

– Гэты пратэст – дзіўная з’ява. Я б не сказаў, што ў нас палітычна актыўныя людзі, так што мяне вельмі ўразіла тое, што адбывалася ў Румыніі ў лютым. Вялікіх пратэстаў пасля звяржэння Чаўшэску не было аж да 2013-га. Тады акцыі пратэсту былі справакаваныя планамі аддаць канадскай кампаніі на распрацоўку залатыя радовішчы ў маляўнічым месцы. Дзеля гэтых капальняў, прыбытак з якіх пойдзе нават не Румыніі, а Канадзе, хацелі скапаць цэлую гару. Той пратэст меў поспех, праект спынілі. Вось тады, мне здаецца, пратэставаць стала модным.

Падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў у 2014-м з’явіліся навіны, што румынам за мяжой не даюць галасаваць. Засталося зусім мала месцаў, дзе гэта можна было зрабіць. Людзі стаялі ў чарзе ўвесь дзень, а пункты для галасавання пачалі зачыняць, нягледзячы на тое, што не ўсе прагаласавалі. Стратэгія была відавочная: не даць людзям па-за межамі Румыніі, якія разумеюць, што адбываецца ў краіне, прагаласаваць за канкурэнтаў сацыял-дэмакратаў. Былі спантанныя пратэсты ў дзень выбараў.

«Маё пакаленне атрымлівае інфармацыю з фэйсбуку і ведае, якім крыніцам давяраць, а якім – не. А старэйшае пакаленне глядзіць тэлебачанне»

Горшы выпадак адбыўся ўвосень 2015-га, калі здарыўся пажар у клубе. У мяне там загінула тры сябры і выжыла яшчэ некалькі знаёмых. Я сам там бываў шмат разоў, гэта любімае месца для людзей майго пакалення. Аказалася, у яго былі праблемы з супрацьпажарнай бяспекай і не было дазволу на працу. У агні загінула каля 20 чалавек. Ад ускладненняў у бальніцах памерла 63 чалавекі. І нават тыя, хто выйшлі з агню на сваіх нагах і атрымалі невялікія апёкі, потым памерлі ў бальніцы. Журналісцкае расследаванне выявіла, што антысептыкі ў бальніцах былі разоў у 20 менш канцэнтраваныя, чым напісана на ўпакоўках. Людзі паміралі ад заражэння, таму што нехта нажыўся на прэпаратах. Так наогул з’явіўся гэты слоган «Карупцыя забівае». І да гэтага часу гэта вялікая праблема ў Румыніі.

Працяг чытайце тут

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:1)