Спецпроект:
08.03.2017
Наша Ніва, фота Ірыны Арахоўскай, Мікіты Недаверкав
Як Міхалок сабраў «Мінск-Арэну». Лепшыя моманты

У праграму «Double Hot» ўвайшлі лепшыя трэкі BRUTTO з альбомаў «Родны край» і «Underdog», а таксама залатыя хіты «Ляпісаў» за апошнія 10 гадоў.

Перад пачаткам канцэрту музыканты правялі маштабную аўтограф-сесію.

Падчас выканання песні «Родны край» над залай падняліся бел-чырвона-белыя сцягі. На канцэрце ў вялікай колькасці прысутнічала міліцыя. Гледачоў са сцягамі буйным планам здымалi на камеру.

Група падтрымкі BRUTTO прапаноўвала абменьваць бел-чырвона-белыя сцягі на сцягі з эмблемай BRUTTO. Арганізатары казалi, што, пасля канцэрта нібыта можна вярнуць свой сцяг, а сцяг BRUTTO, са слоў арганізатараў, можна пакінуць сабе.

Група пракацілася з «Double Hot» па гарадах Украіны, Амерыкі і Еўропы, і, вядома, гучна прэзентавала праграму ў Гомелі. Прэзэнтацыя дэбютнага на роднай зямлі канцэрта BRUTTO, у Гомелі, сабраў 5000 гледачоў з усёй краіны.

Фанаты пасля канцэрту не маглі спыніцца і працягнулі спевы ў аўтобусе. Ад канцэртнай пляцоўкі да Нямігі ў аўтобусе №1 людзі спявалі песні, якія не прагучалі на канцэрце. Па шчаслівай выпадковасці, журналісты НН аказаліся ў гэтым аўтобусе:

Відэа Мікіты Недаверкава і Ірыны Арахоўскай

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.9 (оценок:37)