Спецпроект:
12.01.2017
Маршалак Сенату Польшчы: «Мы вернем «Белсату» фінансаванне»

Кіраўнік польскага Сенату Станіслаў Карчэўскі ў інтэрв’ю выданню «Rzeczpospolita» заявіў, што будуць уведзеныя папраўкі, якія дазволяць прафінансаваць дзейнасць «Белсату» «паводле ранейшых варункаў».

Журналіст выдання «Rzeczpospolita» запытаў Станіслава Карчэўскага, ці не ёсць памылкаю змяншэнне фінансавання «Белсату».

«Сенат увядзе папраўкі. Аднак меркаванні падзеленыя. Тэлебачанне «Белсат» мусіць функцыянаваць. Шаную здабытак дырэктаркі Агнешкі Рамашэўскай-Гузы ды ейнага калектыву, бо гэта добрая праца. Гэтае тэлебачанне мусіць быць фінансаванае такім чынам, каб магло свабодна і незалежна функцыянаваць. У Сенаце мы вернем фінансаванне «Белсату», каб сёлета канал мог працаваць паводле ранейшых варункаў», – заявіў марашалак Сенату,передает belsat.eu.

Нагадаем, 18 снежня міністр замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўкі заявіў, што ўрад замест тэлеканалу «Белсат» плануе стварыць адзіны канал вяшчання для палякаў замежжа.

Вашчыкоўскі: Беларусы ня ўмеюць па-польску? Дык навучацца!

Інфармацыя пра закрыццё «Белсату» выклікала буру дыскусіяў у беларускіх і ў польскіх медыях. 

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:2)