Спецпроект:
07.01.2017
Аляксандр Кур’яновіч, Новы час
Трыумф і трагедыя Віктара Ганчара

У вялікую палітыку Віктар Ганчар прыйшоў дзякуючы канкрэтнай падзеі — выбарам у Вярхоўны Савет БССР 12-га склікання. Ён тады працаваў у Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі ім. Куйбышава на кафедры савецкага права.

Былы старшыня праўлення Нацбанка Станіслаў Багданкевіч сцвярджаў, што гэта менавіта ён параіў Віктару Ганчару вылучыцца кандыдатам. Як бы тое ні было, але калі ў студзені 1990-га ў «Наргасе» пачалі вырашаць, каго вылучыць кандыдатам у Вярхоўны Савет БССР, для Віктара Ганчара пытання, удзельнічаць ці не, папросту не існавала. Паводле тагачаснага заканадаўства, асноўную масу кандыдатаў вылучалі працоўныя калектывы. Безумоўным фаварытам у Наргасе быў яго рэктар — Фёдар Баравік.

Інстытуцкаму працоўнаму калектыву ў колькасці больш за 350 чалавек належала вылучыць толькі аднаго з 16 чалавек. Праўда, шэсць з іх узялі самаадвод. Скандал разгарэўся ўжо ў першы дзень галасавання.

Цалкам артыкул чытайце тут.

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.9 (оценок:58)