Улады адрэагавалі на артыкул пра дзейнасць праваслаўных вайскова-патрыятычных клубаў?

У інтэрнэце з’явіўся адкрыты ліст ад імя бацькоў дзяцей, што займаюцца ў праваслаўных вайскова-патрыятычных клубах у Гродне.

У ім яны просяць праверыць дзейнасць журналіста “Нашай нівы” Арцёма Гарбацэвіча на наяўнасць экстрэмізму, а яго артыкул – на наяўнасць паклёпу. Таксама яны кажуць, што супраць клубаў пачаліся рэпрэсіі.

Ліст напісаны жанчынай, якая, відаць па ўсім, жыве недзе на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў у Гродне. У ЖЖ гэты зварот актыўна падтрымалі аднадумцы, у тым ліку нехта Марат родам са Шчучына – відавочны аматар “русского мира”.

З ЖЖ Марата вынікае, што артыкул у “Нашай ніве”выклікаў сур’ёзную рэакцыю ва ўладаў:

“У нас в Гродно все очень серьзно. Свядомыя радостно потирают потные ладошки - 1:0 в их пользу. Пока. Собираем подписи. Тренера отстранили. В Минске, в МВД идет разбор полетов. Занятия приостановлены, дети подавлены. Чувствуют предательство”.

Публікацыя артыкула пра інструктараў-казакоў, якія выхоўваюць маладое пакаленне беларусаў, а самі не прызнаюць беларускай мовы і з’яўляюцца перакананымі расійскімі нацыяналістамі-імперыялістамі, супала па часе з перамогай гарадзенскага і шчучынскага вайскова-патрыятычных клубаў на спаборніцтвах “Юный воин 2015”.

Аўтары зварота пішуць, што “данная статья является клеветнической, направлена на разжигание идеологической вражды (православие против католицизма), порочит честное имя руководителей военно-патриотического воспитания, а также очерняет наших детей”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)