Общество
Сяргей Балай

Радуніца «па-старынушке»

Карэспандэнт «Салідарнасці» наведаў старажытныя вясковыя могілкі пад Полацкам.

Вёска Варонічы – мая гістарычная радзіма. Адсюль мой род, тут пахаваныя амаль усе мае продкі. Наведаць старыя варніцкія могілкі, якім, можа, уся тысяча год, імкнуся штогод. Сёлета вырашыў паказаць, як звычайныя вяскоўцы памінаюць сваіх продкаў на Радуніцу.

— Бацюшка седня не прыехаў, а мы па-старынушке робім. Яічка фарбаванае, кветкі, гарэлачкі трохі, каб памянуць, — кажа бабуля Надзя, якая прыбірала маленькі пантэон з памерлымі сваякамі.

Сапраўды, на вёсцы, ды яшчэ на такіх старажытных могілках, дзе камены крыж “адзін праз тры стаіць”, людзі прыходзяць і прыязджаюць уганараваць сваіх продкаў па-свойску. Проста. Прыбраць, падфарбаваць, паставіць кветкі ды раструшчыць яйка. Пакінуць цукеркі і кілішак з “горкай”. Абы ім там было лепей.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)